IV

4th anniversary quadruple ipa quadruple dry hopped with strata & simcoe & simcoe cryo

Час ляціць няўтомна. Вось ужо чатыры гады як наш бровар даследуе свае межы магчымасцяў у піўным свеце, і на 4-ты дзень народзінаў мы вырашылі трошкі пасунуць гэтыя самыя межы. Наш святочны гатунак – наймацнейшы чацвярны West Coast IPA, які мы ахмялілі неверагоднай колькасцю хмелю цікавага гатунку Strata з моцным водарам суніцаў, надзейнага хвойна-трапічнага Simcoe і надзвычайна араматнага Simcoe Cryo. Гэта, без сумневаў, самы ахмялённы і самы моцны наш IPA, і мы спадзяемся, што вам будзе настолькі ж смачна яго піць, як займальна было нам яго варыць. Cheers!

Характарыстыкі піва

СтыльWest Coast IPA
Серыя IV
Дата выпуска 19.05.2023
ABV 6,8%
OG23.5°
Горыч150 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Падвойнае сухое ахмяленне, Абмежаваная партыя
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, горкі, салодкі

Інгрэдыенты

Хмель Simcoe, Strata
Солад Pilsen

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,30
Колькасць чэкінаў208
Апошні чэкін 17.01.2024
Дата абнаўлення: 22.10.2024

Нядаўнія гатункі