Karosta: Amarillo
DDH American IPA
У новым гатунку насычанага West Coast IPA “Кароста” з падвойным сухім ахмяленнем мы скарысталі даволі рэдкі для Бровара Маланка хмель – амерыканскі Amarillo. У нашай Каросце ён заззяў водарамі сіцылійскіх крывавых апельсінаў і араматнага свежага чабору. Гэты горкі, сакавіты і чысты IPA – выдатны напой для самай ураджайнай пары года.