Karosta: Azacca
American IPA
Новы для Маланкі гатунак хмелю Azacca, названы ў гонар гаіцянскага бога ўрадлівасці, адразу ж адпраўляецца ў нашую звышахмялённую Karosta – класічны IPA у стылі Заходняга ўзбярэжжа з падвойным сухім ахмяленнем. Водары сакавітай папаі і яскравага ананасу цудоўна спалучаюцца з выразнай гаркатой і чыстым смакам Каросты, а трошкі цёплага восеньскага надвор’я робяць гэты гатунак яшчэ смачнейшым.