Karosta: Simcoe & Magnum
DDH American IPA
Гэтую лінейку мы прыдумалі даволі даўно, але ж толькі зараз, нарэшце, мы выпускаем першы гатунак зусім новай Каросты! Усе мы ведаем, што хмель – лекі ад шматлікіх хваробаў, ад Млосці і да Ліхаманкі. Апыноўваецца так, што і ад каросты ў народнай медыцыне выкарыстоўвалі адвар вадкага зялёнага золата. Таму наш новы West Coast IPA мы шчодра, двойчы ахмялілі на сухое камбінацыяй надзейнага амерыканскага слупа Simcoe і свежага беларускага Magnum. Хваёвыя і канапляныя водары цудоўным чынам сплятаюцца ў гэтым горкім эліксіры. Хай хваробы абыходзяць вас бокам з келіхам нашай араматнай Каросты!