Kava: Brazil Da Lagoa
Imperial Stout with Brazil Da Lagoa Arabica
Новае піва ў серыі кававых стаўтаў мы зрабілі з 100-адсоткавай арабікай гатунку Brazil Da Lagoa, адмыслова падрыхтаванай для нас кампаніяй Kitchen Coffee Roasters. Гэтая кава мае выразную цытрусавую кіслотнасцю, але ў той жа час салодкі смак з аксамітнымі крэмавымі адценнямі. У водары праяўляюцца ноты чырвонай садавіны і цёмнага шакаладу, а ў смаку — адценні арэхаў і марозіва. Разам з моцнай смажана-соладавай базай кава стварае насычаны і збалансаваны напой, які зможа ўзбадзёрыць вас у любы час.
Характарыстыкі піва
Стыль | Stout |
---|---|
Серыя | Kava |
Дата выпуска | 31.07.2020 |
ABV | 6,8% |
OG | 26° |
Горыч | 15 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | кававы, смажаны |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Chocolate, Crystal, Roasted Barley, Special B |
---|---|
Іншыя дадаткі | кава |