Krakaziabra

Malanka Taproom 4th anniversary Citra IPA

Як павіншаваць любімы бар з Днём Народзінаў? Дакладна – адмысловым гатункам піва. Якім павінен быць такі гатунак? Унікальным звышмоцным імперцам, патройным IPA з патройным сухім ахмяленнем? Мабыць так, але не гэтым разам. Мы віншуем наш Malanka Taproom з чацвёртымі народзінамі гатункам, які пачаў усё для ўсіх нас – класічным West Coast IPA. Гэта тое піва, якое мы і, спадзяемся, вы гатовыя піць заўсёды, і яно нам ніколі не надакучыць. Смачна, горка, хмель Citra, без рыбаў, назва заўжды на якойсьці Краказябры, нічога не зразумела. Са святам, родны бар!

Характарыстыкі піва

СтыльWest Coast IPA
Серыя Krakaziabra
Дата першага выпуска 31.01.2025
ABV 6,6%
OG17°
Горыч66 IBU
ВыпускУвесь год
Асаблівасці Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, горкі

Інгрэдыенты

Хмель Citra
Солад Pilsen

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Пінта

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Нядаўнія гатункі