Matraque
Saison with bayleaf × Калабарацыя з Matraque
Мы вельмі шануем нашыя музычныя калабарацыі, бо музыка – вялікая частка Маланкі. А калабарацыі з сябрамі-музыкамі – гэта ўдвая больш прыемна. Хлопцы з менскага sludge/doom metal гурта Matraque першага траўня прэзентуюць свету свой дэбютны альбом Nature Morte, і акурат напярэдадні рэлізу мы выпускаем наш сумесны гатунак – моцны сезон у бельгійскім стылі з дадаткам духмянага лаўровага лісця. Гэты незвычайны інгрэдыент, быццам букет кветак на нацюрморце, стварае яскравы акцэнт смаку сакавітых парэчкаў на фоне пастаральнай фламандскай класікі. Наш Saison Matraque – застылая прыгажость у штодзённым.