Mitrenha: Blanc & Nelson
Double IPA
У новым гатунку падвойнага IPA ў стылі заходняга ўзбярэжжа ЗША пад назвай Mitrenha мы вырашылі выкарыстаць цікавае спалучэнне хмеляў з розных бакоў свету – Hallertau Blanc з Германіі і Nelson Sauvin з Новай Зеландыі. Гэтыя гатункі знакамітыя тым, што прыўносяць у піва незвычайныя араматы белага віна, агрэсту і смуродзінавага лісця. У нашым IPA яны стварылі ня толькі прыемны водар маладога мускатнага віна, але ж і дзіўны смак лімоннага пірагу са спецыямі. Калі вы таксама зацікавіліся – запрашаем пачаставацца!
Характарыстыкі піва
| Стыль | West Coast IPA |
|---|---|
| Серыя | Mitrenha |
| Дата выпуска | 15.02.2023 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 17.3° |
| Горыч | 70 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
| Хмель | Hallertau Blanc, Nelson Sauvin |
|---|---|
| Солад | Pilsen |