Mitrenha: Citra & HBC 472 Cryo
Double IPA
Наш новы падвойны IPA у стылі заходняга ўзбярэжжа ахмелены ўжо знаёмай камбінацыяй цытрусавага Citra і какосава-мятнай cryo-версіі HBC 472, але ж гэтым разам мы скамбінавалі такім чынам гатункі хмелю не ў мутным Hazy IPA, а у чыстым, горкім і магутным ўэст-коўсце. Зямля яшчэ толькі праграваецца першымі ўпэўненымі сонечнымі прамянямі, таму і нам патрэбна падтрымка ў выглядзе сагравальных напояў. Cheers!