Mitrenha: Citra & Idaho 7
Double IPA
Новы гатунак з лінейкі падвойных вэст-коўст IPA «Мітрэнга» — чарговае цікавае спалучэнне амерыканскіх гатункаў хмелю. Гэтым разам мы скарысталі сакавіты цытрусавы Citra і не менш цытрусавы Idaho 7 — гэтая камбінацыя ў броварскай суполцы абгрунтавана лічыцца класічнай. Яскравы лімонны Citra і мандарынавы Idaho 7 ствараюць адначасова настальгічны і свежы, сучасны смак знаёмых усім IPA. Такі ўэст-коўст нам падабаецца!