Mitrenha: Ekuanot & Mosaic
Double IPA
Новая Мітрэнга – гэтая шчыльная, моцная і неверагодна араматная варыяцыя нашага падвойнага West Coast IPA з цікавай камбінацыяй амерыканскіх хмеляў Ekuanot і Mosaic. Упэўненая гарката, яскравыя водары карамелізаваных персікаў і ледзь заўважныя ноты свежага, вільготнага тытуню на дзіва арганічна спалучаюцца ў гэтым напоі, здольным выратаваць вас ад шалёнай мітрэнгі.