Mitrenha: El Dorado & Citra
Double IPA
У новым гатунку Мітрэнгі, нашага падвойнага West Coast IPA, мы спалучылі амерыканскі хмель Citra, які пайшоў на варку, і El Dorado, суцэльна адказны за сухое ахмяленне. Моцная, горкая, і неверагодна араматная, Mitrenha поўніцца водарамі спелых трапічных ківі і асвяжальных цытрусавых кактэйляў. Гэты DIPA – як эліксір ад восеньскага надвор’я.