Mitrenha: Vista & Elani
Double IPA
У новым гатунку класічнага падвойнага West Coast IPA з лінейкі Мітрэнга, дзе мы спалучаем цікавыя для нас гатункі хмелю, сустрэліся прадстаўнікі новай школы амерыканскага хмелеводства Vista і Elani. Цікава яшчэ і тое, што хмель Vista быў выведзены з дапамогай грамадскага фінансавання і даступны для свабоднага распаўсюджвання (без выплат роялці), тады як хмель Elani быў увогуле вынайдзены выпадкова ў лясам штата Айдаха. Гэтыя яскравыя гатункі прыўнеслі ў нашую Мітрэнгу водары спелай цукровай дыні, сарбета з папаі і персікавай газаванкі. Олдскульны IPA з вельмі сучасным твістам!