Mroiva: Citra & Mosaic & Galaxy
Session New England IPA
«Мроіва» — гэта сапраўдны летні напой, таму мы выкарыстоўваем усе нашыя магчымасці, каб «Мроіва» летам не сканчалася. Чарговая варка — гэта ўвасабленне нашага захаплення калосамі крафтавага броварства ў хмелевым свеце — амерыканскія Citra, Mosaic і аўстралійскі Galaxy. Апісваць нюансы гэтай камбінацыі залішне, таму проста даверцеся нам: перад вамі сапраўдны хмелевы сок, лёгкі, паветраны, які існуе на мяжы явы і сну, рэальнасці і фантастычных мараў.
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Mroiva |
| Дата выпуска | 28.07.2023 |
| ABV | 3,8% |
| OG | 14° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты, салодкі |
Інгрэдыенты
| Хмель | Citra, Mosaic, Galaxy |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Oats, Flaked Wheat |