Mroiva: Citra & Mosaic & Simcoe
Session New England IPA
Пакуль лета яшчэ з намі, Мроіва таксама побач! Чарговы гатунак гэтага маленькага, але яскравага, IPA адлюстроўвае нашае захапленне знакамітымі амерыканскімі хмелямі Citra, Mosaic і Simcoe. Класічная камбінацыя прыўносіць у наш лёгкі, але насычаны сесіённы New England IPA мяккія араматы сакавітых карыбскіх цікі-кактэйляў, лімоннага марозіва з мятай і размарынам, і нават лёгкія адценні Campari-соды. А невялікі градус, безумоўна, дадае прывабнасці нашаму неакласічнаму міксу.
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA | 
|---|---|
| Серыя | Mroiva | 
| Дата выпуска | 15.08.2023 | 
| ABV | 3,8% | 
| OG | 14° | 
| Горыч | 30 IBU | 
| Выпуск | Аднаразовы | 
| Асаблівасці | Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае | 
| Фасоўка | Разліўное | 
| Смак | хмелевы, сакавіты, фруктовы | 
Інгрэдыенты
| Хмель | Citra, Mosaic, Simcoe | 
|---|---|
| Солад | Pilsen, Flaked Oats, Wheat, Flaked Wheat | 
 
					 
			 
        
         
        
         
        
        