Mroiva: Galaxy

Session New England IPA

Пасля працяглай зімовай паўзы мы аднаўляем выпуск гатункаў у лінейцы звышлёгкіх і суперпіткіх NEIPA «Мроіва». Новы гатунак зроблены з аўстралійскім хмелем Galaxy, які вельмі хутка стаў папулярным сярод аматараў сакавітых і духмяных IPA. Гэты хмель мае яскравы пах з фруктовымі і ягаднымі ноткамі. Усё гэтае багацце ён перадаў у піва. Гатунак мае непраглядны жоўты колер, выразны хмелевы профіль з тонамі суніцаў, цытрусаў і манга і аксамітны смак з ледзь заўважнай хмелевай гарчынкай.

Характарыстыкі піва

СтыльNew England IPA
Серыя Mroiva
Дата выпуска 28.04.2021
ABV 3,8%
OG11°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае
Фасоўка Разліўное
Смак асвяжальны, хмелевы

Інгрэдыенты

Хмель Galaxy
Солад Pilsen, Flaked Oats

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,11
Колькасць чэкінаў211
Апошні чэкін 13.06.2023
Дата абнаўлення: 13.01.2024

Нядаўнія гатункі