Mroiva: Mosaic
Session New England IPA
Мы ўжо даўно і паспяхова выпускаем серыю падвойных NEIPA «Смуга», але ўжо надышоў час «Мроіва» — лёгкага, але неверагодна духмянага сэсіённага NEIPA. Як і ў выпадку з больш шчыльнымі гатункамі ў суседняй лінейцы, піва ў новай серыі атрымліваецца вельмі мутным, сакавітным і духмяным. Для першага мы абралі адзін з найбольш падыходзячых гатункаў хмелю — звышпапулярны амерыканскі Mosaic. Ён прыўнёс у арамат піва трапічнае багацце з яскравымі адценнямі цытрусавай і косткавай садавіны. Усё гэта разам з непараглядна бледна-жоўтым колерам, лёгкім целам, высокай карбанізацыяй і асвяжальным хмелевым смакам робіць піва ідэальным для таго, каб спатоліць смагу.