Mur: Piersik
З гістарычнымі стылямі вельмі цікава важдацца. Гэтым разам мы ўзялі наш базавы берлінер вайсэ, ферментаваны з дапамогай нашай хатняй сумесі дрожджаў, лактабактэрый і брэтаў, вытрымалі яго ў дубовых бондах і дадалі вялізную колькасць самых свежых і сакавітых персікаў, якія толькі змаглі знайсці. Пах фруктовага пюрэ не б’е ў твар, бо тут усё пра тонкасць – пяшчотныя водары вясновага саду з бэзам і абрыкосавымі кветкамі, трохі вільготнай глебы, можа быць, нават тонкія адценні міндаля пераплятаюцца , дапоўненыя чыстай кіслотнасцю і далікатным фанкам. Гэта напой, якім так прыемна сустракаць вясну, і мы спадзяемся, што вам ён спадабаецца гэтак жа, як і нам.
Піва з дабраджваннем у бутэльцы
Ахалоджваць не менш за 8 гадзінаў да падачы
Характарыстыкі піва
| Стыль | Berliner Weisse |
|---|---|
| Серыя | Mur |
| Дата выпуска | 11.05.2022 |
| ABV | 3,0% |
| OG | 8° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Брэтавае, Моцнагазаванае, Змяшаная ферментацыя, Вытрыманае ў бондзе, Дабраджванне ў бутэльцы |
| Фасоўка | Бутэлькі |
| Смак | бондавы, дзікі, кіслы, фруктовы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | персік |