Muson: Abrykos i Mindal
Catharina Sour With Apricot And Almond
Наш чарговы Мусон – гэта святкаванне летніх фруктаў і прыемных успамінаў. Да нашай звыклай паўднёваамерыканскай кіслай базы мы дадалі сок духмяных абрыкосаў і, каб узмацніць адчуванне ад сапраўдных фруктаў, упрыгожылі ўсё гэта водарамі абрыкосавай косткі з дапамогай араматаў міндаля. Салодка-кіслы напой нагадвае знаемы з дзяцінства смак абрыкосавага джэму на кавалачку пшанічнага хлеба раніцай улетку. Спадзяемся, што з гэтым элем мы абудзім у вас прыемныя ўспаміны.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Sour Ale |
|---|---|
| Серыя | Muson |
| Дата выпуска | 03.08.2023 |
| ABV | 5,0% |
| OG | 12° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Сэсіённае, Змяшанае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | фруктовы, кіслы, салодкі |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | абрыкос, міндаль |