Muson: Cytrus

Catharina Sour with Orange, Tangerine and Calamansi

Другое піва ў серыі Muson, прысвечанай стылю катарына-саўэр, працягвае ідэю зрабіць максімальна асвяжальнае трапічнае піва. Такія падкісленыя пшанічныя гатункі маюць усе шансы стаць галоўным летнім хітом на доўгі час. У гэты раз мы зрабілі цытрусавы кактэйль: на вірпул дадалі цэдру апельсіна, каб насыціць піва характэрным водарам, а на другаснае браджэнне ўнеслі мандарынавы сок і пюрэ каламансі, якія прыўнеслі яскравы цытрусавы смак. У выніку атрымалася піткае і асвяжальнае піва празрыста-жоўтага колеру з лёгкім целам, выразным цытрусавым профілем і прыемнай кіслінкай.

Характарыстыкі піва

СтыльSour Ale
Серыя Muson
Дата выпуска 25.06.2020
ABV 5,5%
OG12.5°
ВыпускАднаразовы
Фасоўка Разліўное
Смак фруктовы, асвяжальны

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Wheat
Іншыя дадаткі апельсін, мандарын, каламансі

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Вайцэн

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,20
Колькасць чэкінаў275
Апошні чэкін 22.08.2023
Дата абнаўлення: 04.08.2024

Нядаўнія гатункі