Muson: Fiejchoa i huava
Catharina Sour with Feijoa and Guava
Новае піва ў серыі Muson, прысвечанай стылю катарына-саўэр, які мае паўднёва-амерыканскае паходжанне, працягвае ідэю зрабіць лёгкае і асвяжальнае трапічнае піва. У гэты раз мы дадалі ў напой два інгрэдыенты: свежыя плады фейхоа і пюрэ гуавы. Фейхоа прынесла насычаны пах з адценнямі ківі, ананаса і суніцаў, а гуава — ноткі айвы, грушы і лімона ў смаку. У выніку атрымалася піва мутнага жоўта-лаймавага колеру з выразным трапічным профілем, шурпата-даўкай структурай і лёгкай кіслінкай у паслясмаку.
Характарыстыкі піва
Стыль | Sour Ale |
---|---|
Серыя | Muson |
Дата выпуска | 26.11.2020 |
Алкаголь | 5,0% |
Шчыльнасць | 11° |
Выпуск | Аднаразовы |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | фруктовы, асвяжальны |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Flaked Wheat |
---|---|
Іншыя дадаткі | фейхоа, гуава |
Падача
Тэмпература падачы | 6-8° |
---|---|
Тып куфлю | Сніфтэр |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы