Muson: Mandaryn i Manha
CATHARINA SOUR WITH MANDARIN AND MANGO
Наш чарговы Мусон – гэта святкаванне сакавітых фруктаў, якія выдатна спалучаюцца адзін з адным. Гэтым разам мы вырашылі да нашай паўднёваамерыканскай кіслай базы дадаць натуральны сок спелага мандарына і пюрэ трапічнага манга. Незвячайная кіслінка іспанскіх мандарынаў цудоўна дапаўняе салодкі і аксамітны манга. Мы ўпэўнены, што дапаможам вам працягнуць лета з гэтым напоем!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Sour Ale |
|---|---|
| Серыя | Muson |
| Дата выпуска | 07.09.2022 |
| ABV | 5,0% |
| OG | 16° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Змяшаная ферментацыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | фруктовы, кіслы, салодкі |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | манга, мандарын |