Pavaloka: Nelson Sauvin
Triple New England IPA
Мы працягваем даследаванні найсвяжэйшых гатункаў хмелю паўднёвага паўшар’я, і гэта прыгода была б не такой яркай без Nelson Sauvin выключна ўдалага ўраджаю 2021 года. Палатном для аднаго з самых незвычайных прадстаўнікоў новазеландскай селекцыі мы выбралі Pavaloka – наш патройны New England IPA. Водар сакавітых спелых персікаў, смак салодкага мушкатовага віна, цудоўны колер свежавыціснутага соку пад беласнежнай шапкай пены, падобнай на вяршковы крэм, ствараюць гарманічнае спалучэнне насычанасці і пiткасцi. Падступства нашых патройных новаанглiйcкіх IPA яшчэ ніколі не было гэткiм свежым і прывабным.
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Pavaloka |
| Дата першага выпуска | 22.12.2021 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 21° |
| Выпуск | Увесь год |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты, фруктовы |
Інгрэдыенты
| Хмель | Nelson Sauvin |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Oats |