Pavaloka: Sabro

Triple New England IPA

У нас такая ж неабсяжная любоў да мутных IPA, як і ў аматараў нашага піва. Таму мы вырашылі зрабіць яшчэ адну лінейку NEIPA — цяпер у патройным варянце. Яшчэ больш хмелю, яшчэ больш мутнасці, яшчэ больш алкаголю!

Назва трэцяй серыі працягвае канцэпт папярэдніх: мроіва, смуга, а цяпер яшчэ — павалока. Гэтыя словы добра апісваюць не толькі знешні выгляд піва, адсылаючы да прыродных з’яваў, але і магчымы стан пасля ўжывання напою. Pavaloka сваім непраглядна-жоўтым выглядам, яскравым пахам хмелю і заўважным мацункам займае дух і затуманьвае зрок. У першым гатунку ў лінейцы мы выкарысталі топавы хмель Sabro, які неверагодным чынам спалучае адценні какоса, цытрусаў, косткавай садавіны і зёлкаў.

Характарыстыкі піва

СтыльNew England IPA
Серыя Pavaloka
Дата першага выпуска 04.06.2020
ABV 6,8%
OG21.5°
ВыпускПерыядычны
Асаблівасці Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы

Інгрэдыенты

Хмель Sabro
Солад Pilsen, Flaked Oats

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,40
Колькасць чэкінаў455
Апошні чэкін 21.10.2022
Дата абнаўлення: 20.06.2024

Нядаўнія гатункі