Pavietra: Centennial
New England Pale Ale
Ад лета амаль зусім нічога, акрамя ўспамінаў, не засталося, але ж паветра пакуль яшчэ зусім летняе, празрыстае і бязважкае. Самы выдатны час і для нашага Паветра! Водары гарбаты з ружовых пялёсткаў, лімоннага тоніку і сакавітага базіліку напаўняюць гэты пяшчотны, мутны пэйл эль з дапамогай класічнага амерыканскага хмеля Centennial. Гэта, сапраўды, першыя подыхі восені ў вашых келіхах.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pale Ale |
|---|---|
| Серыя | Pavietra |
| Дата выпуска | 02.09.2026 |
| ABV | 5,3% |
| OG | 13° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Oats |
|---|