Poklič: El Dorado & Simcoe
Dry-hopped Saison
Сэзон — вельмі гнуткі стыль з шырокім дыяпазонам характарыстык. Але ёсць у яго і пэўныя асаблівасці: фенольныя адценні дрожджаў, якія добра спалучаюцца з хмелевым профілем. Каб зрабіць смак гэтага піва яшчэ больш цікавым, на этапе даспявання мы зрабілі сухое ахмяленне з дапамогай двух амерыканскіх гатункаў — Simcoe і El Dorado. Яны прыўнеслі хвойныя, кветкавыя і нават трапічныя адценні, якія раскрываюць новыя грані такога піва.