Pramień: Sunicy
Barrel Aged Faro-Style Wild Ale with Strawberries
Выключны лімітаваны рэліз. Наш улюбёны дзікі эль Прамень, які адпачываў і ўскладняўся паўгады ў дубовай бондзе з-пад араматнага кальвадосу, гэтым разам мы вырашылі ўпрыгожыць дадаткам соку суніцаў, а таксама зрабіць яго троху салодкім, падобным на класічны бельгійскі гатунак ламбікаў фаро. Выразна фанковы, духмяны, салодка-кіслы, прыгожага ружовага колеру, новы Прамень абуджае ўспаміны аб самым пачатку лета, калі толькі з’яўляюцца першыя сакавітыя ягады суніцаў на яшчэ вільготных ад начной прахалоды гародах.
Характарыстыкі піва
Стыль | Wild Ale |
---|---|
Серыя | Pramień |
Дата першага выпуска | 25.01.2023 |
ABV | 6,8% |
OG | 12° |
Выпуск | Увесь год |
Асаблівасці | Брэтавае, Абмежаваная партыя, Вытрыманае ў бондзе |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | бельгійскі, бондавы, дзікі, кіслы, фруктовы |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen, Flaked Wheat |
---|