Нарэшце надышоў час, і мы вырашылі, што нашая лагерная праграма заслугоўвае назвы, якая б адлюстроўвала сутнасць гэтых асаблівых для «Маланкі» гатункаў. «Ручай» — рэч, якая стаіць у саміх вытокаў броварства. Сцюдзёныя лясныя крынічкі-ручаі нясуць вільгаць у ячменныя палі. Уздоўж іх, у цені разгалістых вербаў, расце духмяны хмель. І, канешне, сэрца нашых лагераў — вада, чыстая, мяккая, унікальная ў сваёй лакальнасці. Як і заўсёды, надзейны штам лагерных дражджэй, доўгая вытрымка на нізкіх тэмпературах і ўвага да кожнай невялічкай дэталі ў працэсе разам ствараюць на дзіва збалансаваную «адзінаццатку» ў чэшскім стылі для вас, для нас, для кожнага аматара чыстых, хрусткіх, асвяжальных лагераў.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pilsner |
|
Серыя |
Ručaj |
|
Дата выпуска |
30.08.2024 |
| ABV |
4,4%
|
| OG | 11° |
| Горыч | 35 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці |
Монахмелевае, Сэсіённае |
| Фасоўка |
Разліўное |
| Смак |
хмелевы, соладавы, асвяжальны |
Інгрэдыенты
Падача
| Тэмпература падачы |
6-8°
|
| Тып куфлю |
Пілснер
|
Смак