Saĺsa: Yellow Ghost & Scotch Bonnet

TOMATO GOSE WITH PEPPERS AND SPICES

Бровар Маланка дакладна вярнуўся на таматныя рэльсы! І гэта зноў асалода для аматараў пякучага, бо ў новай Сальсе мы скарысталі жоўтыя версіі суперхотаў Yellow Ghost (выразныя араматы цытрусавых і ананасу) і Scotch Bonnet (водары манга, персікаў і вішняў). А шчыльная, вэнджаная таматная база, шчодрая порцыя солі і ашчадны дадатак чорных ферментаваных лаймаў ствараюць непаўторны смак таматкі па-маланкаўскі. Сальсуем разам!

Характарыстыкі піва

СтыльGose
Серыя Saĺsa
Дата выпуска 09.10.2026
ABV 4,0%
OG12°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Смузі
Фасоўка Разліўное
Смак агароднінны, востры, вэнджаны, кіслы, салёны

Інгрэдыенты

Солад Pilsen
Іншыя дадаткі тамат, перац, соль

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Нядаўнія гатункі