Sciuža: Barbe Rouge

Cold IPA

«Сцюжа» — лінейка хрусткіх сцюдзёных IPA, каторыя мы зброджваем у холадзе, як лагеры, але варым і ахмяляем так, як і ўсе нашыя IPA. Гэтым разам за тое самае шчодрае ахмяленне адказвае вельмі рэдкі гатунак — французскі хмель Barbe Rouge. Чысты і асвяжальны смак нашай «Сцюжы» прыемна дапаўняецца араматамі салодкіх кветак ружы і магноліі, малінавага сарбету і лаймавых цукатаў, а яскравая гарката не дае забыцца на тое, што ўсё ж такі перад намі сапраўдны IPA. Наўпрост з халодных лагерных падвалаў у ваш келіх!

Характарыстыкі піва

СтыльWest Coast IPA
Серыя Sciuža
Дата першага выпуска 10.05.2024
ABV 5,7%
OG14°
Горыч50 IBU
ВыпускУвесь год
Асаблівасці Монахмелевае, Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, горкі, сухі

Інгрэдыенты

Хмель Barbe Rouge
Солад Pilsen

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Пілснер

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,07
Колькасць чэкінаў99
Апошні чэкін 16.05.2024
Дата абнаўлення: 17.05.2024

Нядаўнія гатункі