Sciuža: Magnum
Cold IPA
Мы вельмі любім працаваць са свежым ураджаем хмелю. І як толькі мы атрымалі першую партыю беларускага хмелю Magnum 2025 года, ён адразу ж адправіўся на сухое ахмяленне нашага хрусткага, як марозны зімовы снег, Cold IPA з лінейкі Сцюжа. Асвяжальныя водары свежаскошанай травы і араматных канопляў, лёгкія адценні мандарынавага алею выдатна спалучаюцца са звышсветлай базай нашага сцюдзёнага, лагернага IPA, а доўгая вытрымка пры нізкіх тэмпературах робіць яго яшчэ больш збалансаваным.