Smoh: HBC 472 & HBC 1019
Triple Dry Hopped Triple New England IPA
Смог – адна з самых рэдкіх нашых лінеек. Але ж чаканне скончылася, і мы выпускаем другі гатунак у стылі патройнага New England IPA з патройным сухім ахмяленнем. Гэтым разам нашага магутнага гіганта мы ахмялілі казачнай камбінацыяй з нашага любімага хмеля ва ўсім свеце HBC 472 і зусім маладога, але ж ужо надзвычай папулярнага HBC 1019. У шчыльным, непраглядна мутным IPA сплятаюцца араматы паўднёвых сушаных дыняў, карамелізаваных ананасаў і вяршковых кактэйляў з какосавай мякаткай. Падступны, міфічны эліксір у вашых келіхах!