Smuha: HBC 630
Double New England IPA
У нашым новым падвойным New England IPA з лінейкі Smuha мы скарысталі выключна эксперыментальны хмель HBC 630. Да нашай класічнай мутнай і мяккай базы з вялікай колькасцью аўсяных шматкоў ён дадае незвычайны арамат і смак сушаных вішняў, сакавітай маліны, невядомых трапічных фруктаў і зелак, а далікатная гарката напою выдатна збалансаваная салодкім паслясмакам. Спадзяемся, вы атрымаеце сапраўдную асалоду ад гэтага таямнічага IPA.