Smuha: Idaho 7
Double New England IPA
Наш новы падвойны New England IPA мы вырашылі зварыць выключна з хмелем Idaho 7, які быў вынайдзены на маленькай ферме ў амерыканскім штаце з простай назвай Айдаха. Надзвычайны пах мандарынаў, ананаса, тонкі водар свежазаваранай гарбаты з бергамотам, насычаны смак і непраглядны памяранцавы колер прыемна спалучаюцца ў гэтым трапічным, на дзіва збалансаваным напоі.