Smuha: Idaho Gem
Double New England IPA
Idaho Gem — новы хмель для піва ў нашай сталай лінейцы падвоеных NEIPA «Смуга». Названы ў гонар штата, дзе ён быў вынайдзены, гэты гатунак хмелю ўтрымлівае вялікую колькасць араматычных алеяў. У піве яны раскрываюцца пахамі косткавай садавіны, чырвоных ягад і цытрусавых. Таму Idaho Gem найбольш папулярны менавіта ў мутнай варыяцыі IPA, з сакавітай базай якога такі хмелевы профіль спалучаецца лепшым чынам. Новая «Смуга» традыцыйна мае непраглядны жоўта-апельсінавы колер і аксамітную соладава-аўсяную тэкстуру. У паху да трапічных адценняў далучаюцца ледзь заўважныя ноткі мяты і лайма. Насычаны смак нагадвае фруктовы мармелад, салодкі смак якога збалансаваны лёгкай хмелевай гарчынкай у паслясмаку.