Smuha: Pacific Gem
Double New England IPA
Новы гатунак у нашай найбольш папулярнай лінейцы піва Smuha мы зрабілі з Pacific Gem. Гэты хмель з Новай Зеландыі з’яўляецца гібрыдам трох іншых гатункаў з розных частак свету: лакальнага Smooth Cone, амерыканскага Cluster і еўрапейскага Fuggle. Дзякуючы такой складанай селекцыі ён мае свой своеасаблівы профіль, які часцей за ўсё характарызуецца адценнямі дыні, ягадаў, салодкай цытрусавай садавіны і нават чорнага перца і дуба. Такі набор пахаў і смакаў добра пасуе да мутных і сакавітых NEIPA, а лёгкая гарчынка ў паслясмаку добра прыпраўляе шчыльную і насычаную ячменна-аўсяную базу наша піва.
Характарыстыкі піва
Стыль | New England IPA |
---|---|
Серыя | Smuha |
Дата выпуска | 21.05.2021 |
ABV | 6,8% |
OG | 19.5° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | хмелевы, фруктовы, сакавіты |
Інгрэдыенты
Хмель | Pacific Gem |
---|---|
Солад | Pilsen, Flaked Oats |