Smuha: Vista

Double New England IPA

Калі нам у рукі трапляе новы гатунак хмелю, мы робім з ім Смугу. Правіла простае. Гэтым разам мы вырашылі выкарыстаць хмель Vista, які быў выведзены цягам грамадскай праграмы селекцыі хмелю пры міністэрстве сельскай гаспадаркі ЗША USDA, а гэта значыць, што зараз гэты гатунак можа вырошчваць любая, нават самая невялічкая, гаспадарка. У нашым падвойным IPA у стылі ўсходняга ўзбярэжжа Vista цікава раскрыўся араматамі сакавітай дыні, спелага персіка і трапічнай папаі, але з тонкімі асвяджальнымі нотамі мяты і зялёнай гарбаты. Спадзяемся, і вам спадабаецца гэты цікавы эксперымент!

Характарыстыкі піва

СтыльNew England IPA
Серыя Smuha
Дата выпуска 14.09.2022
ABV 6,8%
OG17.2°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае
Фасоўка Разліўное
Смак сакавіты, фруктовы, хмелевы

Інгрэдыенты

Хмель Vista
Солад Pilsen, Flaked Oats

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Пінта

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,13
Колькасць чэкінаў222
Апошні чэкін 18.05.2023
Дата абнаўлення: 01.08.2024

Нядаўнія гатункі