Smuha: Wai-iti
Double New England IPA
Працягваем нашу найбольш папулярную лінейку разам з гатункам з Акіяніі — Wai-iti. Ён з’явіўся на рынку дзесяць гадоў таму, дзякуючы працы новазеландскага Інстытута даследавання раслін і харчовых прадуктаў, а ягонымі продкамі сталі еўрапейскія Hallertauer Mittelfrüh і Liberty. Але, як гэта заўважна на прыкладах іншых гатункаў з Акіяніі, новы хмель значна адрозніваецца ад прабацькаў. У ягоным профілі пераважаюць цытрусавыя ноткі лайму і мандарына, а таксама адценні косткавай садавіны, асабліва персіка і абрыкоса. Такія характарыстыкі добра пасуюць да сакавітых і мутных IPA, як нашая «Смуга».