S.P.I.N.
Double New England IPA × Калабарацыя з Carousel Brewery
Роўна год таму мы з нашымі сябрамі з Carousel Brewery зладзілі першую калабарацыю да адкрыцця іх уласнага бара Spin. Надыйшоў час святкаваць народзіны гэтага цудоўнага месца, таму мы зноў сабраліся і зварылі сумесны гатунак. S.P.I.N. – гэта падвойны New England IPA, які мы ахмялілі адразу чатырма гатункамі хмеля, назвы каторых складаюцца ў знаёмую карусель. Яркі Strata з водарамі суніцаў, таямнічы Pahto і смак чорнага перца, экзатычны Idaho 7 з палітрай трапічных фруктаў, вытанчаны Nelson Sauvin з унікальнымі нотамі белага віна ствараюць непаўторны вір смакаў і араматаў сапраўднага святкавання. З народзінамі, сябры!
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Дата выпуска | 26.03.2022 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 16° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, фруктовы |
Інгрэдыенты
| Хмель | Strata, Pahto, Idaho 7, Nelson Sauvin |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Flaked Oats |