Zavieja: Enigma & Sabro
Double New England IPA
У пошуках цікавых камбінацый гатункаў хмелю для нашай лінейкі падвойных New England IPA Zavieja мы наткнуліся на надзвычайна духмяны ўраджай аўстралійскага хмелю Enigma, які вырашылі спалучыць з нашым фаварытам Sabro. Разам яны стварылі дзіўны напой з лёгкім водарам белых вермутаў, какосавых цукерак у шакаладзе і трапічнай содавай, дзе так яскрава адчуваецца маракуя. Сапраўдны экзатычны цуд!