Zavieja: Galaxy & Nelson
Double New England IPA
Зноў надыходзіць Завея, але гэтым разам не зімняя і сцюдзёная, а лёгкая і веснавая, завея з белых пялёсткаў яблыняў і вішняў. У нашым новым падвойным New England IPA мы скарысталі звышфантастычныя гатункі паўднёвых акіянічных хмеляў Galaxy і Nelson Sauvin з далекай Аўстраліі і Новай Зеландыі, якія ператварылі гэтага прыгажуна ў сапраўдны вяршковы кактэйль з трапічнымі сакавітымі смакамі папаі, гуавы, белага вінаграда і расы на араматных лугавых кветках. Чамусь нам падаецца, што вы нават не заўважыце, як вып’еце пару келіхаў нэтай вадкай асалоды)
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|---|---|
| Серыя | Zavieja |
| Дата выпуска | 29.04.2023 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 18.4° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, сакавіты |
Інгрэдыенты
| Хмель | Galaxy, Nelson Sauvin |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Oats, Flaked Wheat |