Zavieja: HBC 472 & Medusa
Double New England IPA
З навінкай у лінейцы Zavieja мы зноў звяртаемся да сапраўдных перлін хмелевай селекцыі апошніх дзесяці гадоў – яскравыя прадстаўнікі дзікіх амерыканскіх аўтахтонаў neomexicanus Medusa і HBC 472. Спалучэнне, народжанае на нябёсах, якія выдатна дапаўняюць адзін аднаго водарамі злёгку абсмажанай какосавай стружкі і ваніллю бочкі з-пад бурбона, сакавітым лаймам, цукровай дыняй і смалістым зрэзам драўніны кедра. Усё гэта загорнута ў шчыльную, мутную абалонку нашага Double New England IPA і акуратна прыкрыта зверху далікатнай вяршковай пенай.