Zavieja: Sabro & HBC 1019
Double New England IPA
У «Завеі», нашым падвойным New England IPA, мы звычайна спалучаем два гатункі хмелю, каторыя цікава дапаўняюць адзін аднаго. І гэтым разам у нас сапраўды шыкоўнае спалучэнне неверагодна свежых Sabro і HBC 1019. Цікавасць гэтага яшчэ і ў тым, што два гатункі з’яўляюцца дзікімі неамексіканскімі сваякамі, і прыўносяць у наш падступны мутны IPA яскравыя водары ўсіх відаў какосу, каторыя вы толькі можаце сабе ўявіць — аксамітнае какосавае марозіва, смажаная какосавая мякатка і фантастычна асвяжальная какосавая вада. Не спыняцца ніколі!