Zavieja: Talus & HBC 472 Cryo
Double New England IPA
Зіма, спадзяемся, ужо дэманструе нам свае фінальныя подыхі, але ж гэта не значыць, што час для нашай Завеі таксама прайшоў! Шчыльны, мутны і неверагодна сакавіты падвойны New England IPA гэтым разам ахмелены камбінацыяй хмеляў з сямейства var neomexicanus – Talus і cryo-версіі HBC 472. Яны напоўнілі Zavieja яскравымі водарамі карамелізаванай цэдры грэйпфрута, свежай какосавай мякаці і сцюдзёнага тоніку. Cheers!