Grisette – гэта сапраўдны прывід піўных стыляў з мінулага. Малодшы брат традыцыйнага бельгійскага сезону амаль знік з піўной мапы, але ж усё яшчэ не дае спакою зацікаўленым вар’ятам-аматарам. І мы вельмі любім вяртацца да яго час ад часу. Гэтым разам мы пайшлі новай для нас сцежкай і збрадзілі Zolak цікавым штамам бельгійскіх дрожджаў, звязаных з легендарным броварам Brasserie Dupont, і ахмялілі яго пры вырцы і на сухім выключна адным гатункам хмелю – вырашчаным у Беларусі чэшскім Sladek. Лёгкі, сухі, бязмежна асвяжальны, напоўнены водарамі белага перцу, веснавых дзьмухаўцоў і ружовых пялёсткаў, наш грызет будзе лепшым кампаньёнам падчас сустрэчы доўгачаканай вясны.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Grisette |
|
Серыя |
Zolak |
|
Дата выпуска |
02.04.2025 |
| ABV |
4,0%
|
| OG | 10° |
| Горыч | 35 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці |
Монахмелевае, Сэсіённае |
| Фасоўка |
Разліўное |
| Смак |
хмелевы, бельгійскі, асвяжальны |
Інгрэдыенты
| Хмель |
Sladek |
| Солад |
Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
Падача
| Тэмпература падачы |
6-8°
|
| Тып куфлю |
Цюльпан
|
Смак