Saĺsa: Chinese BBQ
Smoked Tomato Gose with Peppers and Spices
У нашым падарожжы па соусам свету гэтым разам мы зайшлі на самы ўсход – туды, адкуль пачынаецца дзень, і дзе людзі ведаюць толк у смачных стравах. Так, новая Сальса прысвечана Кітаю, а дакладней кітайскім вэнджаным соусам. Да нашай звыклай шчыльнай таматнай базы мы дадалі салодкую папрыку, сушаны перац чылі, звышараматную зіру, сычуаньскі перац, насыцілі ўсё гэта натуральным дымам і заправілі дробкай солі. І, канешне, дадалі трошку ўсходняй магіі!
Характарыстыкі піва
Стыль | Gose |
---|---|
Серыя | Saĺsa |
Дата выпуска | 12.08.2022 |
ABV | 4,0% |
OG | 12° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Смузі |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | агароднінны, востры, вэнджаны |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen |
---|---|
Іншыя дадаткі | тамат, перац |