Miod: Višnia i Hranat
Calvados Barrel-Aged Mead With Cherries And Pomegranate
Час і бонды – гэта тыя самыя магічныя прылады, якія дапамагаюць ператвараць добрае ў цудоўнае. Наш самы першы мід мы зрабілі з лугавога мёда, зрабілі яго даволі моцным, каб было цікавей, і адправілі адпачываць у дубовую бонду з-пад кальвадосу. Дрэва і хвіліны выканалі сваю таямнічую справу, а мы працягнулі сваю і дадалі да вытрыманага міду сокі вішняў і гранату. Усё гэтае разам стварыла моцны сагравальны напой глыбокага вішнёвага колеру з яскравымі араматамі мяккага праполісу, вішнёвага варэння, лугавых кветак, веснавога яблыневага саду, трошку танінны ад соку гранату і бонды. Калі ўсё вакол шэра і няўтульна, такія маленькія цуды дапамагаюць лепш за ўсё.
Характарыстыкі піва
Стыль | Mead |
---|---|
Серыя | Miod |
Дата выпуска | 21.09.2022 |
ABV | 6,8% |
OG | 32.62° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Абмежаваная партыя, Вытрыманае ў бондзе |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | фруктовы, салодкі, алкагольны |
Інгрэдыенты
Іншыя дадаткі | вішня, гранат |
---|