Doppelbock
Traditional German Doppelbock
Мы працягваем лагерныя даследаванні, і чарговы гатунак у нашых вытрыманых нізавых прыгодах – гэта традыцыйны нямецкі моцны лагер у стылі doppelbock. Упершыню звараны манахамі-бенедыктынцамі ў Мюнхене напрыканцы 18-га стагоддзя, доппельбок прызначаўся для святкавання Вялікдню, і падчас вялікага паста спажываўся манахамі ў якасці “вадкага хлеба”. Наш моцны лагер мы вытрымалі на працягу доўгіх месяцаў пры нізкіх тэмпературах, каб атрымаць максімальна класічны і збалансаваны смак. Медна-бурштынавы, сагравальны, з прыемнымі водарамі цеплага хлеба, мяккай карамелі і арэхавай нугі, легкім смакам цёмных сухафруктаў і шакаладу, ён цудоўна падыходзіць да калядных святаў, ды й звычайна халодных снежаньскіх вечароў. Prost!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Other |
|---|---|
| Серыя | Doppelbock |
| Дата выпуска | 09.12.2022 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 26° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | соладавы, шакаладны |
Інгрэдыенты
| Солад | Munich, Biscuit, Cara Clair, Cara Ruby |
|---|