Chaliera: Talus
American IPA
Мы працягваем рыхтаваць вас да святкавання Новага Году і Каляд і выпускаем чарговы IPA у класічным стылі заходняга ўзбярэжжа ЗША. Але, каб зрабіць новы рэліз больш святочным, да звыклых інгрэдыентаў мы дадалі свежы і духмяны хмель Talus з лінейкі неамексімканусаў, які прыўнёс цудоўныя водары толькі што знятай лупіны мандарыну, свежавыціснутага соку гэтага ж самага мандарыну. Устойлівая гарката з лёгкім араматам хваёвай ігліцы ў зімовым лесе стварае фінальную рыску знаёмых з дзяцінства навагагодніх успамінаў і пачуццяў.