ESB
Extra Special Bitter
Ці існуе ідэальнае барнае піва? Напэўна, кожная краіна мае свой асабісты адказ на гэтае пытанне. Але сёння мы вырашылі звярнуцца да той культуры, дзе піўны паб – гэта неад’емная частка жыцця. Гэта, безумоўна, Англія, з каралём лакальных пабаў – Extra Special Bitter. Наш звышспецыяльны біттэр звараны з ужываннем кантынентальнага светлага соладу, россыпу спецыяльных саладоў, у тым ліку і з бісквітным соладам, які мы зрабілі самі, каб дадаць прыемнае адчуванне свойскасці у гэты заморскі спецыялітэт. Тыпічныя брытанскія гатункі хмелю Fuggle і East Kent Goldings падкрэсліваюць салодкія водары ранішняга пшанічнага тосту з апельсінавым джэмам, пах вільготнай глебы ў арэшнікавым гушчары і дадаюць тонкі арамат веснавых кветак разам з легкай і збалансаванай гаркатой у наш бурштынавы англійскі эль. Cheers!
Характарыстыкі піва
Стыль | Pale Ale |
---|---|
Серыя | ESB |
Дата выпуска | 22.03.2023 |
ABV | 5,1% |
OG | 13° |
Горыч | 30 IBU |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Абмежаваная партыя |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | горкі, соладавы |
Інгрэдыенты
Солад | Pale, Biscuit, Chocolate, Cara Ruby, Crystal, Special B, Caraaroma, Caramel |
---|